6 траўня 2024, панядзелак, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША будуць выдаваць украінцам візы на 10 гадоў

ЗША будуць выдаваць украінцам візы на 10 гадоў

Украіна ў гэтым аспекце далучылася да сваіх еўрапейскіх суседзяў.

Сёння Дзярждэп ЗША унёс змены ў парадак атрымання віз для грамадзян Украіны на аснове ўзаемных дамоўленасцяў паміж Украінай і ЗША, што дазволіць украінцам атрымліваць візы тэрмінам на 10 гадоў.

Да гэтага ўкраінцы маглі атрымаць візы тэрмінам дзеяння на 5 гадоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба амбасады ЗША ва Украіне.

"Украінцы, якім трэба наведаць Злучаныя Штаты на кароткі тэрмін па справах бізнесу або з мэтай адпачынку, змогуць падарожнічаць у ЗША на працягу дзесяці гадоў без патрэбы абнаўлення візы. Гэта паўплывае на жыццё дзесяткаў тысяч украінцаў будзе і спрыяць іх падарожжам у ЗША па справах бізнесу і з мэтай адпачынку. Цяпер Украіна ў гэтым аспекце далучылася да сваіх еўрапейскіх суседзяў - Польшчы, Румыніі, Балгарыі, Кіпра і Харватыі", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі амбасады, віза павінна быць дзеючай на ўездзе ў ЗША, але тэрмін дзеяння візы (тэрмін дзеяння, на працягу якога візай можна карыстацца) не мае сувязі з працягласцю перыяду знаходжання на тэрыторыі ЗША, дазволенага падарожніку Дэпартаментам унутранай бяспекі ЗША пры перасячэнні мяжы.

"Асобы, у якіх будзе віза на шматразовы ўезд, змогуць рабіць шматлікія паездкі ў ЗША з любой мэтай, якая адпавядае гэтаму тыпу візы, калі тэрмін дзеяння іх візы не мінуў, і яны не здзейснілі правапарушэнняў, з-за якіх ім маглі б забараніць уезд у ЗША", - адзначылі ў амбасадзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках