6 траўня 2024, панядзелак, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Мы павінны быць гатовымі да ўсяго

2
Дональд Туск: Мы павінны быць гатовымі да ўсяго

Захад будзе шукаць усе магчымыя метады мірнага вырашэння крызісу ва Украіне.

Пра гэта прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў падчас сумеснай з кандыдатам на пасаду кіраўніка Еўрапейскай камісіі Жанам-Клодам Юнкерам прэс-канферэнцыі ў Познані, паведамляе Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

- Мы любой цаной шукаем мірныя рашэнні, якія не будуць капітуляцыяй перад агрэсіўнай палітыкай ці гвалтам, - сказаў польскі прэм'ер.

На пытанне, ці разглядае НАТА магчымасць уцягвання ў расейска-украінскі канфлікт, палітык адказаў:

- Нават на прэс-канферэнцыях мы не павінны маляваць такі сцэнар. Усе дзеянні кожнага адказнага палітыка і, безумоўна, усе дзеянні польскага ўрада накіраваныя на тое, каб мінімізаваць пагрозу канфлікту ў больш буйным маштабе. Мы аддаем сабе справаздачу, што ні адзін разважны чалавек у свеце не хоча канфлікту. Але пры гэтым мы павінны быць гатовымі да ўсяго, - падкрэсліў ён.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках