6 траўня 2024, панядзелак, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google+ прайграў канкурэнцыю Facebook

3
Google+ прайграў канкурэнцыю Facebook

З пасады кіраўніка Google+ сышоў Вік Гандотра.

Гандотра, адзін з найбольш вядомых мэнэджэраў Google, не патлумачыў прычыну свайго сыходу. Аднак, на думку амерыканскіх СМІ, прычынай з'яўляецца паражэнне Google+ супраць Facebook, піша Rzeczpospolita.

Цяпер амерыканская кампанія плануе чарговыя змены Google Plus, які першапачаткова быў задуманы як платформа для сканцэнтравання розных паслуг: ад захоўвання дадзеных да апрацоўкі фатагрфій. У Google+ звязаныя разнастайныя паслугі і прадукты Google, у тым ліку YouTube і GMail. Колькасць карыстальнікаў платформы дасягнула некалькіх мільёнаў. Тым не менш, у параўнанні з Facebook, які набраў 1.3 мільярда карыстальнікаў, вынік Google+ дастаткова бедны.

Паводле амерыканскай прэсы, Google+ павінен перастаць рэкламавацца як канкурэнцыя для найбуйнейшай сацыяльнай сеткі свету і павінен стаць платформай для паслуг і прадуктаў, якая дзейнічае ў рамках сацыяльнай сеткі.

Новым кіраўніком Google+ павінен стаць Дэвід Бесбрыс, былы віцэ-прэзідэнт па інжынірынгу. Яго канкурэнтам на гэту пасаду з'яўляецца Брэдлі Хоравітц, віцэ-прэзідэнт па кіраванні прадуктамі ў Google+.

Вік Гандотра працаваў у Google на працягу васьмі гадоў. Раней на працягу 15 гадоў ён працаваў у Microsoft над мабільнымі прадуктамі.

Фотa: Bloomberg

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках