6 траўня 2024, панядзелак, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Абыдземся без расейскіх «міратворцаў»

7
МЗС Украіны: Абыдземся без расейскіх «міратворцаў»

Украіна не мае патрэбы ў міратворцах з Расеі для ўрэгулявання напружанай сітуацыі на ўсходзе краіны.

Пра гэта сказаў на брыфінгу дырэктар Дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перебыйніс, інфармуе УНІАН.

«Украіна, у тым ліку рускамоўныя грамадзяне, не маюць патрэбы ва ўмяшанні так званых «міратворцаў» з РФ», - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, антытэрарыстычная аперацыя на ўсходзе Украіны не накіраваная супраць Расеі, а мае на мэце толькі абараніць мірных грамадзян ад тэрарыстычных дзеянняў, забойстваў, запалохванняў, антысемітызму з боку узброеных бандфармаванняў, якія здзяйсняюць бясчынствы пры папушчальніцтве і непасрэдным удзеле расейскіх спецслужбаў.

Нагадаем, што напярэдадні прадстаўнік РФ у ААН Віталь Чуркін заявіў: «Калі будзе працягвацца тое, што мы бачылі сёння, калі будзе працягвацца прымяненне сілы супраць пратэстнага руху на паўднёвым усходзе Украіны, мы будзем склікаць экстранае пасяджэнне Савета бяспекі. У выпадку найгоршага сцэнара мы ўсе ўспомнім пра тое рашэнне, якое прыняў Савет Федэрацыі, і гэтая магчымасць заўсёды маецца ў нашых руках, але не хацелася б».

У пачатку сакавіка 2014 года Савет Федэрацыі дазволіў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну выкарыстоўваць узброеныя сілы ва Украіне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках