6 траўня 2024, панядзелак, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ў Славянску пачалі выкрадаць мірных жыхароў

2

Захоплены сепаратыстамі Славянск становіцца небяспечным месцам не толькі для журналістаў і грамадскіх дзеячаў, але і для простых жыхароў.

Як паведамляе «Муниципальная газета», учора ў Славянску знікла група прадпрымальнікаў, якія праязджалі горад на шляху з Данецка ў Харкаў.

Пра здарэнне заявіла жонка аднаго са зніклых. Яна паведаміла, што паводле аператыўных дадзеных устаноўлена, што мабільныя тэлефоны трох мужчын зафіксаваныя ў будынку Славянскага СБУ, захопленага сепаратыстамі. "Як мяркуецца, усе трое знаходзяцца ў закладніках", - дадала жонка зніклага.

Паводле яе слоў, ні муж, ні двое яго таварышаў не маюць ніякага дачынення да палітыкі - яны займаюцца перавозкамі і ехалі ў камандзіроўку па пытаннях, звязаных з працай.

Выкрадзеных прадпрымальнікаў завуць Цімафей Мурахоўскі (на фота), Андрэй Губа і Сяргей Алікін. Жонка Цімафея Мурахоўскага Ларыса просіць усіх, хто што-небудзь ведае пра лёс зніклых, паведаміць ёй па тэлефоне +380505573322.

Нагадаем, раней у Славянску былі знойдзеныя целы дэпутата гарадскога савета Уладзіміра Рыбака і мужчыны, асоба якога не ўстаноўленая. СБУ даказала, што Уладзіміра Рыбака забілі сепаратысты па камандзе рускіх дыверсантаў.

Акрамя таго, у ліку зніклых і як мяркуецца, выкрадзеных славянскімі экстрэмістамі значыцца больш за 10 чалавек. Адпушчаны ўчора на свабоду амерыканскі журналіст Сайман Астроўскі распавёў, што закладнікаў сепаратысты трымаюць у падвале, ужываючы фізічны гвалт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках