6 траўня 2024, панядзелак, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Куршскай касе абвешчанае надзвычайнае становішча

8

З-за пашырэння плошчы ляснога пажару на Куршскай касе ў самаўпраўленні Нерынгі ў пятніцу абвешчанае надзвычайнае становішча.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Літвы Дайліс Алфонсас Баракаўскас, які прыбыў на месца здарэння. Паводле яго слоў, пажарам ахоплена 38 гектараў лесу. З-за пажару на Куршскай касе адключанае электразабеспячэнне.

На пажары працуюць 12 пажарных аўтамабіляў, у тушэнні пажару задзейнічаны верталёт Мі-8 ВПС Літвы. Па словах міністра, Літва папрасіла яшчэ адзін верталёт у Латвіі.

Раней у прэс-службе расейскага Нацыянальнага парку "Куршская каса" паведамілі "Інтэрфаксу", што пажар знішчыў 10 га лесу.

Вялізны пажар на Куршскай касе адбыўся ў траўні 2006 года. Тады яго атрымалася патушыць толькі праз пяць дзён, згарэла больш за 200 гектараў лесу.

Фото: DELFI
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках