6 траўня 2024, панядзелак, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустрэча па жэнеўскіх дамоўленасцях пройдзе без Расеі

4
Сустрэча па жэнеўскіх дамоўленасцях пройдзе без Расеі

У сённяшніх кансультацыях па жэнеўскіх дамоўленасцях возьмуць удзел усе бакі, акрамя Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу Яўген Перабійніс, перадае ЛІГАБізнесІнформ.

"На сёння запланаваная чарговая сустрэча ў фармаце кансультацый бакоў жэнеўскіх дамоўленасцяў і місіі АБСЕ, удзел у якой пацвердзілі ўсе бакі, акрамя Расейскай Федэрацыі, якая паведаміла пра немагчымасць удзелу свайго прадстаўніка ў гэтай сустрэчы", - сказаў ён.

Нагадаем, сустрэчы праходзяць у рамках пачатага МЗС яшчэ 18 красавіка фармаце штодзённых каардынацыйных кансультацый са спецыяльнай маніторынгавай місіяй АБСЕ ва Украіне пры ўдзеле прадстаўнікоў удзельнікаў Жэнеўскай сустрэчы 17 красавіка 2014 - Еўрапейскага звяза, Расейскай Федэрацыі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Швейцарскага старшынства ў АБСЕ.

"Пачынаючы з пятніцы, у фармаце чатырох бакоў, якія прынялі Жэнэўскае пагадненне, з прыцягненнем кіраўніцтва місіі АБСЭ распрацоўваем канкрэтныя шляхі і меры, якія павінны былі б прывесці да дээскалацыі ва ўсходніх абласцях Украіны", - сказаў в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках