6 траўня 2024, панядзелак, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт акцый Яндэкса ўпаў ніжэй кошту IPO

2
Кошт акцый Яндэкса ўпаў ніжэй кошту IPO

Кошт акцый ADR Yandex NV, галаўной кампаніі холдынгу «Яндэкс», на Nasdaq упалі пасля адкрыцця гандлю ў пятніцу.

Паперы гандлююцца па $23,7, што на 11,19% ніжэй за ўзровень закрыцця ў чацвер, паведамляе Gazeta.ru.

Такім чынам каціроўкі «Яндэкса» ўпалі ніжэй кошту IPO. На IPO «Яндэкс» выйшаў у 2011 годзе, акцыі былі размешчаныя на біржы Nasdaq па кошце $25.

Напярэдадні акцыі расейскай пошукавай сістэмы на адкрыцці таргоў біржаў ЗША апусціліся на 5%, а іх каціроўкі наблізіліся да паказчыкаў размяшчэння ў ходзе IPO.

Абвальванне катыровак адбылося пасля заявы Уладзіміра Пуціна пра ўплыў заходніх краін, у прыватнасці ЗША, на дзейнасць кампаніі пасля яе стварэння.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках