6 траўня 2024, панядзелак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко зарэгістравалі кандыдатам у мэры Кіева

3
Клічко зарэгістравалі кандыдатам у мэры Кіева

Кіеўскі выбаркам зарэгістраваў лідара партыі "УДАР" Віталя Клічко кандыдатам у мэры сталіцы Украіны.

Адпаведная пастанова была прынятая сёння, паведамляе прэс-служба УДАРу.

Акрамя таго, згодна з пастановай, Віталю Клічко выдадзенае пасведчанне кандыдата на пасаду Кіеўскага гарадскога старшыні. Пасведчанне выдадзена пад нумарам 1. Камісія таксама зарэгістравала чатырох давераных асоб Клічко.

Выбары мэра сталіцы Украіны адбудуцца 25 траўня. Сярод асноўных кандыдатаў - Леся Арабец, якая набыла папулярнасць па выніках Майдана. Пра свае намеры балатавацца заяўлялі таксама цяперашні старшыня Кіеўгарадміністрацыі Уладзімір Бандарэнка і дэпутат Рады Вячаслаў Кірыленка.

У сераду стартавала падача дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў у мэры Кіева і дэпутатаў Кіеўскага савета па партыйнай прыкмеце. Да 2 траўня Кіеўская гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія павінна прыняць канчаткова рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў.

Фота: AFP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках