5 траўня 2024, Нядзеля, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акрамя верталёта ў Краматорску ўзарвалі самалёт

7

Украінцы перакананыя, што гэта справа рук расейскіх дыверсантаў.

Уласнік будынка былога аэрапорта Дзмітрый Падушкін паведаміў, што акрамя верталёта Мі-8 быў знішчаны самалёт АН-2.

Пра гэта ён распавёў журналістам, перадаюць Новости Краматорска.

Ён мяркуе, што дадзены інцыдэнт не што іншае як "дыверсійны акт". Прычым здзейснілі яго "як мяркуецца, расейскія дыверсанты".

Падчас яго знішчаны Мі-8 і АН-2. Таксама часткова разбураны будынак аэрапорта. Акрамя таго, пацярпеў камандзір паветранага судна, "але не смяротна".

Кіраваны снарад, "прыляцеў з боку гаражоў вуліцы Паркавай", пасля чаго і адбыўся выбух. Здэтанавалі боепрыпасы, якія знаходзіліся ўнутры верталёта.

Мі-8 выкарыстоўваўся для гаспадарчых патрэб, прывозіў прадукты. У гэты раз ён прылятаў за хворым.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі міліцыі, пракуратуры і пажарныя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках