Аляксандр Няўзораў: Культ «георгіеўскай стужкі» заснавалі Уласаў і Шкуро
30- 25.04.2014, 18:15
- 56,150
Дзіўна бачыць чорна-аранжавую стужачку ў тых, хто называе сябе «антыфашыстамі».
Пра гэта заявіў вядомы расейскі журналіст і публіцыст Аляксандр Няўзораў. Відэа яго выступу выкладзена на сэрвісе YouTube.
Аляксандр Няўзораў нагадвае, што «георгіеўская стужка» на савецкіх узнагародах з'явілася толькі ў 1943 годзе і да канца Другой сусветнай вайны так і не стала папулярнай. З іншага боку, гэты знак актыўна выкарыстоўваўся ў Рускай вызваленчай арміі, якая супрацоўнічала з гітлераўскімі ўладамі.
«Культ георгіеўскай стужкі заснавалі здраднікі Уласаў і Шкуро», - нагадвае журналіст. Ён падкрэсліў, што бачыць яе ў тых, хто сёння называе сябе «антыфашыстамі», дзіўна.
Нагадаем, «георгіеўскую стужку» актыўна выкарыстоўваюць у якасці свайго сімвала прарасейскія баевікі і дыверсанты ва Украіне.