6 траўня 2024, панядзелак, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

9 траўня ў Адэсе паводле замовы расейскага канала збіраліся збіць ветэранаў

8
9 траўня ў Адэсе паводле замовы расейскага канала збіраліся збіць ветэранаў

СБУ выявіла і спыніла злачынную дзейнасць экстрэмісцка-тэрарыстычнай групоўкі, так званай «Брыгады аператыўнага рэагавання».

Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.

Паводле паведамлення, лідар злачыннай групоўкі «Бор», 35-гадовы жыхар Адэсы, які доўгі час пражываў у Крыме, распрацаваў і размясціў у сетцы Інтэрнэт дапаможнік «План перахопу ўлады» з канкрэтнымі рэкамендацыямі збройнага супраціву дзеючай уладзе.

СБУ высветліла, што ўдзельнікі гэтай экстрэмісцкай групоўкі фактычна дзейнічалі паводле замовы аднаго з расейскіх тэлеканалаў і атрымлівалі матэрыяльнае ўзнагароджанне за кожную акцыю - стварэнне неабходнай расейскім тэлевізійнікам «карцінкі».

Удзельнікі групоўкі распаўсюджвалі агітацыйныя матэрыялы, накіраваныя на гвалтоўную змену або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці захоп дзяржаўнай улады, ажыццяўлялі рознага роду правакацыйныя акцыі і экстрэмісцкія дзеянні, падавалі метадычныя рэкамендацыі адносна вырабу так званых «кактэйляў Молатава». Акрамя гэтага яны запалохвалі грамадзян, якія падтрымлівалі дзейнасць «Еўрамайдану», падпальвалі офісныя памяшканні, прыватныя дамы, кватэры, аўтамабілі, крамы.

Удзельнікі групоўкі прымянялі метады канспірацыі: выкарыстоўвалі фальшывыя дзяржаўныя аўтамабільныя нумары, умоўныя сігналы, маскі-балаклавы і г.д.

У ноч на 20 красавіка групоўка ажыццявіла спробу падпалу аднаго з адэскіх супермаркетаў.

Таксама СБУ ўстанавіла, што зламыснікі планавалі зладзіць у Адэсе правакацыі на 9 траўня. Яны збіраліся, з іх слоў, «цынічна тэрарызаваць» ветэранаў, у далейшым абвінаваціўшы ў гвалтоўных дзеяннях праўкраінскія сілы.

25 красавіка супрацоўнікі СБУ затрымалі пецярых удзельнікаў гэтай злачыннай групоўкі падчас спробы падпалу «кактэйлямі Молатава» офіса аднаго з банкаўскіх аддзяленняў.

Падчас агляду аўтамабіля затрыманых канфіскавана агнястрэльная зброя з патронамі, рэшткі запальнай сумесі і сродкі відэаздымкі, на якія зламыснікі фіксавалі свае супрацьпраўныя дзеянні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках