6 траўня 2024, панядзелак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала Тапаза ў Данецку

20
СБУ затрымала Тапаза ў Данецку

Адыёзнага актывіста Антымайдану затрымалі падчас сустрэчы з расейскімі журналістамі.

Пра гэта паведамляе сайт «Галоўрэд».

СБУ затрымала харкаўскага сепаратыста Ігната Крамскога па мянушцы «Тапаз». А карэспандэнта і аператара расейскага тэлеканала LifeNews Юлію Шуструю і Міхаіла Пудаўкіна дэпартуюць з Украіны.

«Супрацоўнікі СБУ паведамілі, што нас дэпартуюць з краіны, заявіўшы, што наша знаходжанне на тэрыторыі Украіны пагражае яе цэласнасці і бяспецы», - паведаміла журналістка.

Тэлеканал удакладняе, што яго супрацоўнікаў затрымалі 10 чалавек у масках, калі яны рыхтаваліся запісаць інтэрв'ю з сепаратыстамі Ігнатам Крамскім, якога пасля таксама затрымалі.

Нагадаем, «Тапаза» міліцыя затрымала за ўдзел у штурме 1 сакавіка Харкаўскай АДА. Суд пасадзіў яго пад хатні арышт на два месяцы.

6 красавіка «Тапаз» зняў электронны бранзалет сачэння і ўцёк. 16 красавіка міліцыя абвясціла Крамскога ў вышук.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках