6 траўня 2024, панядзелак, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свабодны тэатр запрашае студэнтаў

2
Свабодны тэатр запрашае студэнтаў

Тэатральная лабараторыя Fortinbras пры беларускім «Свабодным тэатры» абвяшчае набор студэнтаў.

Заняткі праходзяць у наступных дысцыплінах: акторскае майстэрства, сцэнічная мова, драматургія, харэаграфія, вакал, тэатральны мэнэджмэнт, маркетынг, развіццё творчага ўяўлення.

Тэатральная лабараторыя Fortinbras не выдае сэртыфікатаў, дыпломаў або пасведчанняў аб праходжанні навучання.

Беларускі «Свабодны тэатр» зацікаўлены ў падрыхтоўцы кадраў для працы толькі ва ўласным калектыве.

Выкладанне вядуць як кіраўнікі «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда, Мікалай Халезін і Ўладзімір Шчэрбань, так і запрошаныя беларускія і замежныя спецыялісты.

На сённяшні дзень у тэатральнай лабараторыі Fortinbras правялі курс навучання:

прафесар Андрэй Каляда (Беларусь)

прафесар Тэатральнай Акадэміі Falmouth Лары Лінч (Вялікабрытанія)

прафесар New York University Кэтрын Корэй (ЗША)

рэжысёр Майкл Атэнбора (Вялікабрытанія)

дэкан факультэта драматургіі Brown University Эрык Эн (ЗША)

рэжысёры лонданскага тэатра Royal Court Ліндсэй Тэрнэр і Клэр Лізмар (Вялікабрытанія)

драматургі тэатра Royal Court Лора Ўэйд і Алекс Вуд (Вялікабрытанія)

кіраўнікі Цюрыхскага драматургічнага цэнтра Эрык Ропэль і Стэфан Альтофэр (Швейцарыя)

харэограф Брыджыт Фіскэ (Аўстралія)

вядучы спецыяліст Рымскага ўніверсітэта Андрэа Піглінэлі (Італія)

выкладчык Брытанскай школы драматычнага мастацтва Эліса Лэвэргарт (Вялікабрытанія)

віцэ-дырэктар Штутгарцскага тэатра Ёрг Бохаў (Нямеччына)

Навучанне бясплатнае. Пачатак заняткаў з 15 сакавіка 2014 года. Заняткі праходзяць 6 разоў на тыдзень у вечаровы час. Падчас працы над спектаклямі - 7 разоў на тыдзень.

Гутаркі са спаборнікамі будуць праходзіць на працягу некалькіх дзён, пачынаючы з 7 траўня 2014 года.

Спаборніку трэба:

да 3 траўня на адрас khalezin@gmail.com даслаць біяграфічную даведку пра сябе (прозвішча, імя, імя па бацьку; прафесійная дзейнасць; адукацыя; веданне замежных моў; захапленні; уменні; сямейнае становішча; тое, што хочаце паведаміць пра сябе дадаткова);

да 3 траўня на адрас khalezin@gmail.com даслаць эсэ на тэму «Чаму мяне павінны прыняць у тэатральную лабараторыю Fortinbras» (не больш за 1 старонку друкаванага тэксту);

да 3 траўня на адрас khalezin@gmail.com даслаць асабістыя фотаздымкі (не менш за 3 шт.) - фармату jpg, памерам не больш за 1000 px на большым баку;

падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй аб Беларускім Свабодным тэатры ў інтэрнэце.

Беларускі Свабодны тэатр не нясе адказнасці за дзеянні беларускіх улад, накіраваныя супраць людзей, якія супрацоўнічаюць з тэатрам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках