6 траўня 2024, панядзелак, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Мікалаева абараняюць гарадскую раду ад ваяўнікоў (Відэа)

9

Дружыннікі ўзялі пад ахову гарраду ў Мікалаеве

Сёння, 25 красавіка, антыўкраінскія мітынгоўцы спрабавалі гвалтам патрапіць у Мікалаеўскую гарадскую раду, каб выставіць свае патрабаванні дэпутатам.

Пра гэта паведамляе ТСН.

Ад гарадскіх дэпутатаў запатрабавалі зварот да Вярхоўнай Рады з нагоды расейскай мовы, рэферэндуму, раззбраення самаабароны і галоўнае - прыбраць з межаў горада блок-пасты. Каму ўмацаванні перашкаджаюць - натоўп растлумачыць не здолеў.

Пакуль пікетоўцы спрабавалі трапіць у мэрыю, да будынку падышлі актывісты Народнага рушэння: ад штурму будынак абаранялі жывым шчытом больш за сто маладых мужчын.

"Мы проста ахоўвалі парадак у нашым горадзе, каб не было такога, як у Луганску", - кажуць самаабаронцы і прызнаюцца, што такую атаку адбіваюць ужо другім разам.

Дэпутаты разглядаць прапанаваныя прыхільнікамі сэпаратызму пытанні сёння не сталі. А здымаць блок-пасты не мерацца, бо прапускныя пункты стваралі дзеля спакою ў месце. Сілавікі іх прыбяруць, калі сітуацыя ў краіне стабілізуецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках