6 траўня 2024, панядзелак, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканцы з Нігерыі і Ганы падманулі магілёўку на $26 тысяч

53
Ашуканцы з Нігерыі і Ганы падманулі магілёўку на $26 тысяч

35-гадовая магілёўка трапіла на вуду ашуканцаў.

Год таму на сайце знаёмстваў жанчына сустрэла бізнэсоўца з Вялікабрытаніі, пачаўся віртуальны раман і планаванне вяселля. А потым у мужчыны здарыліся праблемы ў бізнэсе, піша onliner.by.

Магілёўка стала браць на сваё імя крэдыты ў банку і пераводзіць грашовыя плацяжы праз Western Union і MoneyGram. Усяго яна зрабіла пяць пераводаў на агульную суму $16 тысяч. Усю суму каханы абяцаў сплаціць адразу пасля вяселля, але пасля атрымання грошай перастаў выходзіць на сувязь. Жанчына звярнулася ў міліцыю.

Як паведамілі ў аддзеле раскрыцця злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС аблвыканкама, злавіць так званага жаніха практычна нерэальна. За ягоным іменем хаваецца група махляроў з Нігерыі і Ганы, якія падманулі мноства жанчын не толькі ў нас у краіне. Разам з пеняй магілёўцы трэба выплаціць банку ўжо 26 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках