6 траўня 2024, панядзелак, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адклікае свайго прадстаўніка ў СНД

6
Украіна адклікае свайго прадстаўніка ў СНД

Украіна адклікае свайго сталага прадстаўніка ў СНД Івана Бунечку.

Пра гэта сталы прадстаўнік паведаміў РІА Новости.

Са слоў Бунечкі, выконваць абавязкі сталага прадстаўніка пакуль будзе ягоны дарадца. Дыпламат дадаў, што ў Вярхоўнай радзе ёсць праект пастановы аб ліквідацыі сталага прадстаўніцтва Украіны ў СНД.

Пра тое, што Украіна мае намер спыніць сваё сяброўства ў арганізацыі, яшчэ ў сакавіку заявіў кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі краіны Андрэй Парубій. Тады ж в.а. кіраўніка МЗС Андрэй Дзешчыца абвінаваціў СНД у "няздольнасці служыць інструментам развязання канфліктаў".

19 сакавіка Украіна абвясціла аб адмове ад старшынства ў арганізацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках