6 траўня 2024, панядзелак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў рыхтуецца да абароны: горад атачаюць блок-пасты

18
Кіеў рыхтуецца да абароны: горад атачаюць блок-пасты

Кіеў атачаюць самаробнымі блок-пастамі, дзе дзяжураць мясцовыя жыхары разам з ДАІ.

Кажуць, робяць гэта для таго, каб не пусціць падазроных асоб у сталіцу, піша "Обозреватель".

Адзін з прапускных пунктаў знаходзіцца ля Барыспаля - гэта накірунак уезду ў сталіцу з боку Харкава, Луганска, Данецка. Мясцовыя жыхары збудавалі проста на трасе невялікую барыкаду з бетонных блокаў, мяшкоў з пяском і шын. У выніку праезд у дзве паласы звузіўся да адной. Тут жа стаяць беласнежны БТР і грузавік. У грузавіку ўстаноўленая відэакамера і манітор - усё, што тут адбываецца, старанна запісваецца. Сам БТР і відэатэхніку даў мясцовы бізнэсоўца. Барыкаду кожны дзень ахоўваюць два дзесяткі моцных хлопцаў у бронекамізэльках і са зброяй. Актывісты папярэджваюць: зброя зарэгістраваная. Напагатове ў іх звараныя з буйных цвікоў вожыкі, якія мацуюцца адзін да аднаго вяроўкай. Такая канструкцыя спатрэбіцца, калі хтосьці надумае прарвацца праз блокпост.

"У выпадку трывогі дастаткова пяці секунд, каб перацяць рух легкавіку. А ад грузавікоў і мікрааўтобусаў адразу выставім вожыкі. Ёсць у нас і план дзеянняў у выпадку трывогі, але гэта сакрэт. Стаяць мы гатовыя хоць месяц, хоць тры", - прызнаецца мясцовы жыхар, 23-гадовы Віктар. Днём хлопец працуе гандлёвым прадстаўніком, а ноччу і ў выходныя адпраўляецца на дзяжурства на блок-посце.

У кожнага тут свой графік, міліцыя дзяжурыць па 8 гадзін, а неабыякавыя грамадзяне могуць і па 12. Сярод іх - былыя вайскоўцы, афганцы і нават мясцовыя дэпутаты. Мясцовыя жыхары прыносяць на блок-пост кансервацыю, бульбу, булкі, яйкі, а таксама дровы. Недалёка стаіць намёт, дзе жанчыны гатуюць абед, сюды заходзяць і кіроўцы фур - выпіць кавы і падсілкавацца. Яны распавядаюць апошнія навіны з усходу. Скардзяцца, што па дарозе іх могуць і абрабаваць - узброеныя людзі забіраюць прадукты з грузавікоў.

Задача ахоўнікаў на блок-посце - агледзець на дарозе падазроныя аўто, з нумарамі з Расеі і ўсходніх рэгіёнаў. Калі ў салоне некалькі мужчын, то іх спыняюць, просяць паказаць дакументы і адкрыць багажнік. Яшчэ пад падазрэнне адразу трапляюць занадта перагружаныя аўто.

У панядзелак праз звужаную дарогі на трасе ўтварыўся корак у некалькі кіламетраў. Кіроўцы марнавалі ў сярэднім паўгадзіны. Не ўсім гэта падабалася, але на "мяжы" імкнуцца захоўваць спакой.

"Рэагуюць усе па-рознаму, але мы ж нічога супрацьзаконнага не робім. Сёння ўсё спакойна. Відаць, што людзі з святаў вяртаюцца, амаль у кожным самаходзе дзеці", - прызнаецца супрацоўнік ДАІ. Ён з напарнікам на ўсялякі выпадак у бронекамізэльках.

У абласным ДАІ сказалі, што такія пасты ўсталяваныя ў Вішнёвым і Кагарлыке. Жыхары там таксама дзяжураць з супрацоўнікамі ДАІ. "Выпадкаў, каб на пастах затрымалі падазроных людзей або зброю, пакуль не было", - паведаміў кіраўнік прэс-службы абласной міліцыі Мікалай Жуковіч.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках