6 траўня 2024, панядзелак, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На фіктыўных рахунках банка алігарха Курчэнкі арыштавалі $52 мільёны

5
На фіктыўных рахунках банка алігарха Курчэнкі арыштавалі $52 мільёны

Службовыя асобы «Брокбізнэсбанка» выявіліся датычнымі да адмывання сродкаў.

Сталічная ўправа фінансавых расследаванняў Міністэрства даходаў і збораў Украіны арыштавала больш за 600 млн грн (блізу 52 мільёнаў даляраў ЗША) на рахунках фіктыўных прадпрыемстваў, размешчаных у «Брокбізнэсбанку», паведамляе УНІАН.

«Службовыя асобы фінустановы выявіліся датычнымі да адмывання сродкаў на суму 50 млн грн», - паведаміла прэс-служба ўстановы.

Як паведамлялася раней, 3 сакавіка Фонд гарантавання ўкладаў фізічных асоб увёў часовую адміністрацыю ў «Брокбізнэсбанку» на падставе пастановы Нацыянальнага банка Украіны аб прызнанні банка неплацежаздольным.

«Брокбізнэсбанк» працуе на рынку Украіны з 1991 года і ўваходзіць у групу буйных банкаў. У 2013 годзе банк атрымаў 19,620 млн грн страты супраць 518 тыс грн прыбытку годам раней. Асноўным уладальнікам банка з'яўляецца група ВЕТЭК алігарха Сяргея Курчэнкі. Група кампаній ВЕТЭК вядзе вытворчую, гандлёвую і інвестыцыйную дзейнасць у нафтагазавай галіны на тэрыторыі Украіны, Расеі, Беларусі, Казахстана, а таксама краін Цэнтральнай Еўропы.

Паводле паведамленняў шэрагу СМІ, сам алігарх можа хавацца ў Менску.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках