27 красавiка 2024, Субота, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музей ВАВ не паспеюць адкрыць да 9 траўня

9
Музей ВАВ не паспеюць адкрыць да 9 траўня

Новая дата адкрыцця - 3 ліпеня.

Пра гэта паведаміў учора ў Клімавічах на сустрэчы з мясцовымі жыхарамі Лукашэнка. Ён пабываў там падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць, піша БелТА.

Закранаючы тэму памяці перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, дыктатар адзначыў: «Мы можам горда, падняўшы галаву, глядзець любому прыстойнаму чалавеку ў вочы. У нас не лінчавалі, не білі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Мы іх бераглі, падтрымлівалі і цяпер падтрымліваем, іх няшмат засталося. Мы не знішчылі ні адзін помнік - наадварот, стваралі і ствараем: да Дня Незалежнасці адкрыем новы музей Вялікай Айчыннай вайны. Ужо ў свеце ніхто гэтым не займаецца».

Нагадаем, раней з вуснаў чыноўнікаў гучалі іншыя даты. У пачатку красавіка Мікалай Ладуцька заявіў, што не пацерпіць прамаруджання: да 9 траўня асноўныя аб'екты сталіцы, да якіх прыкаваная ўсеагульная ўвага, павінны быць уведзеныя ў строй. Гаворка ішла ў тым ліку і аб новым музеі.

«Станцыя метро «Малінаўка», аквапарк і музей Вялікай Айчыннай вайны павінны быць адкрыты для наведванняў 8 траўня. Гэта абмеркаванню не падлягае, аб'екты павінны быць гатовыя да тэрміна. 8 траўня метро павінна быць адкрыта для пасажыраў. Да 9 траўня павінна быць выканана ў поўным аб'ёме добраўпарадкаванне тэрыторыі музея гісторыі ВАВ. Аб'ект дзяржаўнай значнасці павінен да 9 траўня быць гатовы да наведвання, а не да адкрыцця», - заявіў старшыня Менгарвыканкама.

Фота: vsr.mil.by

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках