19 траўня 2024, Нядзеля, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алкаголь у Крыме падаражэе ў 2,5 разы

22
Алкаголь у Крыме падаражэе ў 2,5 разы

А з 2015 года на тэрыторыі паўвострава ўвядуць забарону на продаж спіртнога ўначы.

Як паведаміў старшыня пастаяннай камісіі крымскага «парламента» ў эканамічнай, бюджэтна-фінансавай і інвестыцыйнай палітыцы Віталь Нахлупін, крымчан чакае сур'ёзны скачок коштаў на алкаголь, паведамляе тэлеканал 24.

«Крымскія вытворцы алкагольных напояў ужо не могуць закупляць украінскі спірт, таму неўзабаве плануюць перайсці на расейскі. Пры гэтым у Расеі акцыз на алкаголь амаль у 2,5 разы вышэй, чым ва Украіне», – паведаміў Нахлупін.

Ён дадаў, што калі ва Украіне ў сярэднім бутэлька гарэлкі каштуе 30 грыўняў, то ў Расеі яе кошт складае каля 72-76 грыўняў.

Да таго ж, з 1 студзеня 2015 года на тэрыторыі Крыма плануецца ўвесці забарону на продаж алкаголю ўначы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках