12 траўня 2024, Нядзеля, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскіх настаўнікаў аштрафавалі і выслалі з Расеі

13
Амерыканскіх настаўнікаў аштрафавалі і выслалі з Расеі

Суд горада Чэбаксары прызнаў чатырох грамадзян ЗША вінаватымі ў парушэнні ўмоваў знаходжання ў Расеі.

Іх прысудзілі да штрафу ў суме 2000 рублёў (55 даляраў) з адміністрацыйным выгнаннем за межы Расейскай Федэрацыі. Амерыканцы, чые імёны не называюцца, прыехалі ў Расею з турыстычнымі візамі і былі затрыманыя 24 і 25 красавіка супрацоўнікамі УФМС Расеі ў Чувашскай Рэспубліцы. Замежнікаў абвінавацілі ў неадпаведнасці заяўленай мэце ўезду, перадае BBC.

"Фактычна ж цягам усяго тэрміну знаходжання ў горадзе Чэбаксары яны займаліся выкладаннем англійскай мовы студэнтам факультэта замежных моў Чувашскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.Я.Якаўлева, прапагандуючы амерыканскія каштоўнасці", - гаворыцца ў паведамленні на сайце УФМС.

"Адная з затрыманых у Расею прыехала ўпершыню ў 2001 годзе ў якасці валанцёра з Корпусам Міру. Вядома, што ў 2002 годзе дзейнасць Корпуса Міру ў Расеі была забароненая ў сувязі з правядзеннем разведвальна-падрыўной дзейнасці", - падкрэсліваюць міграцыйныя чыноўнікі.

Згодна з пастановай суда, выгнанне амерыканцаў з Расеі будзе праводзіцца "ў форме самастойнага кантраляванага перамяшчэння" праз мяжу.

Выгнанне грамадзян ЗША адбылося на фоне ўсплёску антыамерыканскіх і ў цэлым антызаходніх настрояў у Расеі, якія, у сваю чаргу, проста звязаныя з рэакцыяй Захаду на далучэнне Расеяй Крыму і падтрымку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

У пачатку красавіка ў Расеі прыпынілі працу Амерыканскія рады ў міжнароднай адукацыі (АСМО) - некамерцыйная арганізацыя, якая працуе пры фінансавай падтрымцы ўрада ЗША і якая з'яўляецца каардынатарам адукацыйных праграм і курсаў падвышэння кваліфікацыі ў самых розных галінах.

Арганізацыя, пад эгідай якой у СССР і Расеі з 1976 года працуюць дзесяткі розных адукацыйных праграм, была вымушаная згарнуць сваю дзейнасць у сувязі з паведамленнем мінюста аб патрэбе прайсці працэдуру перарэгістрацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках