6 траўня 2024, панядзелак, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Словы Берлусконі аб адмаўленні немцамі канцлагераў выклікалі скандал

8
Словы Берлусконі аб адмаўленні немцамі канцлагераў выклікалі скандал

Падчас перадвыбарнай кампаніі Сільвіё Берлусконі заявіў, што немцы ніколі не прызнавалі існаванне канцлагераў.

Словы экс-прэм'ера Італіі выклікалі абурэнне ў Еўропе.

Выступаючы ў суботу, 26 красавіка, на мерапрыемстве сваёй партыі «Наперад, Італія», якія былі прысвечаныя выбарам у Еўрапарламент, які павінны адбыцца напрыканцы траўня, Берлусконі нагадаў аб сваіх словах 2003 года. Тады ён зняважыў нямецкага палітыка Марціна Шульца, цяперашняга старшыню Еўрапарламента, паведамляе «Нямецкая хваля».

«Я не хацеў пакрыўдзіць яго, але, дзеля ўсяго святога, для немцаў канцэнтрацыйныя лагеры не існавалі, - прыводзіць словы Берлусконі агенцтва dpa. - Лагер у Катыні - так, а нямецкія – не».

Абраза ўсяго нямецкага народа

Кіраўнік Партыі еўрапейскіх сацыялістаў Сяргей Станішаў назваў заяву Берлусконі абразай «усяго нямецкага народа», а не толькі яго аднапартыйца Марціна Шульца. Станішаў ахарактарызаваў словы італійскага экс-прэм'ера, асуджанага за карупцыю, «цынічнай спробай» адцягнуць выбаршчыкаў ад такіх важных тэм еўрапейскай палітыкі, як стан рынку працы і эканамічны рост.

Намеснік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Ральф Штэгнер (Ralf Stegner) запатрабаваў ад кіраўніцтва Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП), у якую ўваходзіць «Наперад, Італія», абвергнуць заявы Берлусконі.

«ЕНП павінна з усёй рашучасцю даць адпор гэтай непрымальнай бестактоўнасці ў дачыненні да ўсіх нямецкіх грамадзян. Хто моўчкі зносіць падобныя выказванні ў партыйнай сям'і, робіць шкоду салідарнасці дэмакратаў», - заявіў Штэгнер ў адрас канцлеркі ФРГ, лідара нямецкага кансерватыўнага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Ангелы Меркель (Angela Merkel) і Жан-Клода Юнкера - галоўнага кандыдата ад ЕНП на выбарах у Еўрапарламент.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках