7 траўня 2024, aўторак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тапаз узяты пад варту

10

Актывіст антымайдану Ігар Крамскі, вядомы пад мянушкай Тапаз, узяты пад варту.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

«Сёння пастановай Кіеўскага раённага суда ў дачыненні да затрыманага была абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай без магчымасці ўнясення закладу», - заявіў кіраўнік харкаўскага абласнога Галоўнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Анатоль Дзмітрыеў.

Ён адзначыў, што пракурорам Харкаўскай вобласці прынятая пастанова і даручана следчым органам УСБУ ў Харкаўскай вобласці весці далейшае дасудовае расследаванне паводле гэтай крымінальнай справы.

Нагадаем, Крамскі быў затрыманы 28 сакавіка з нагоды крымінальнай справы, адкрытай паводле факту штурму Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі 1 сакавіка. Яго падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч.1 ст.294 КК Украіны). 29 сакавіка Ленінскі райсуд Харкава выбраў меру стрымання для яго ў выглядзе цэладзённага хатняга арышту. 7 красавіка ён зламаў электронны бранзалет і выйшаў з дому. Крамскі быў удзельнікам аховы антымайдана ў Марыінскім парку ў Кіеве. Ён стаў вядомы па мянушцы Тапаз пасля з'яўлення ў інтэрнэце відэа, знятага ў лагеры антымайдана. 16 красавіка Тапаз быў абвешчаны ў вышук.

Раней пракурор Харкава Яўген Паповіч накіраваў хадайніцтва ў Ленінскі райсуд аб затрыманні і абранні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай праз ўцёк Тапаза з-пад хатняга арышту.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках