7 траўня 2024, aўторак, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадаркоўскі хоча дапамагчы Украіне вярнуць карупцыйныя грошы

7
Хадаркоўскі хоча дапамагчы Украіне вярнуць карупцыйныя грошы

Расейскі грамадскі дзеяч Міхаіл Хадаркоўскі гатовы дапамагчы з вяртаннем ва Украіну грошай, атрыманых карупцыйным шляхам.

«Будзе інтарэс - гатовы дапамагчы з механізмам, які ўжо існуе, і гатовы дапамагчы давесці тэму да канца», - сказаў былы палітвязень ў Харкаве, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Хадаркоўскі падкрэсліў, што можа дапамагчы ў гэтым пытанні «толькі звонку» і не здолее без фарміравання запытаў ад мясцовых праваахоўных органаў.

«Я не магу дапамагчы з тым, каб вашы ўрадавыя чыноўнікі выканалі сваю частку працы... Давесці гэтую тэму, хоць бы ў Швейцарыі да канца – рэальна. Давайце паспрабуем», - Сказаў Хадаркоўскі.

На яго думку, для Украіны пытанне барацьбы з карупцыяй - гэта пытанне нацыянальнага выжывання.

«Калі кагосьці не цікавіць украінская нацыянальная дзяржава, аб гэтай частцы праблемы трэба забыцца. Калі кагосьці цікавіць украінская нацыянальная дзяржава, аб гэтай частцы праблемы трэба памятаць», - сказаў былы палітвязень.

Ён таксама адзначыў, што «рэпатрыяцыя» грошай у адрозненне ад арышту рахункаў патрабуе большага часу і сістэмнасці.

«…Сур'ёзныя хабары банкнотамі не даюць, іх даюць пераводам на рахункі. А гэта азначае, што тыя людзі, якія даюць або бяруць, знаходзяцца пад рызыкай арышту рахункаў. Зараз рахункі арыштоўваюць на «раз», - адзначыў ён.

На яго думку, такой працай на ўзроўні дзяржавы сістэмна мог бы займацца антыкарупцыйны камітэт.

«З практычнага пункту гледжання антыкарупцыйны камітэт павінен займацца менавіта канкрэтнымі пытаннямі каардынацыі работы ў рэпатрыяцыі арыштаваных сродкаў назад ва Украіну. Мільярд - два ў год, я мяркую, Украіна з гэтага можа мець», - Сказаў Хадаркоўскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках