6 траўня 2024, панядзелак, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крым звозяць вайсковую тэхніку - на парад

23
У Крым звозяць вайсковую тэхніку - на парад

На запланаваным парадзе да Дня перамогі 9 траўня ў Севастопалі пакажуць вайсковую тэхніку новага пакалення.

Пра гэта паведамляе сайт грамадскай падтрымкі авіяцыйнай групы вышэйшага пілатажу РФ «Стрыжы».

«Рэпетуюць на Херсонскім аэрадроме непадалёк ад Севастопаля. Падрабязнасці парада трымаюцца ў сакрэце, але, вайскоўцы абяцаюць, што ён будзе асаблівым», - гаворыцца ў паведамленні.

Чакаецца прыбыццё першых асоб Расеі.

Акрамя таго, у механізаванай калоне пройдуць бронемашыны «Тыгр» новага пакалення, БТРы, зенітна-ракетныя комплексы «Бастыён» і «Аса», а таксама артылерыйскія гарматы.

«Акрамя гэтага, будуць прыцягвацца яшчэ і берагавыя ракетна-лакацыйныя комплексы «Мінерал». Усе ўдзельнікі параду: кантрактнікі і тэрміновай службы - маюць дастатковы досвет кіравання машынамі», - распавёў начальнік артылерыі брыгады марской пяхоты Ігар Сваркоўскі.

Мяркуючы з паведамлення, трэніроўкі пачаліся 7-га красавіка, праходзяць два-тры разы на тыдзень і, са словаў вайскоўцаў, паспяхова: ужо цяпер машыны ідуць практычна роўна. За адну рэпетыцыю тэхніка праязджае пляц у сярэднім не менш за 10 разоў. Пасля двух праездак - абавязковы разбор. У рэпетыцыях ўдзельнічаюць як «старажылы», так і «пачаткоўцы».

Тэхніка, якая пройдзе па Севастопалі 9-га траўня, у асноўным з вайсковых частак Крыма, але прадстаўлены і іншыя рэгіёны Паўднёвай вайсковай акругі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках