6 траўня 2024, панядзелак, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пабіліся ў чарзе па шэнгенскую візу

21
Беларусы пабіліся ў чарзе па шэнгенскую візу

Ля консульскага аддзела пасольства Польшчы ў Менску 24 красавіка адбыўся непрыемны інцыдэнт.

У чарзе на падачу дакументаў на шэнген-візу паўстаў канфлікт паміж двума мужчынамі. Міліцыі давялося ўмешвацца.

Пра інцыдэнт паведаміла чытачка «Салідарнасці», якая таксама знаходзілася ў чарзе і стала сведкай канфлікту.

Паводле яе слоў, у нейкі момант двое мужчын не зусім інтэлігентнага выгляду паспрачаліся у чарзе, хто з іх стаяў першым. У аднаго з іх здалі нервы і ён баднуў суразмоўцу ў галаву. Той стаў абурацца нанясеннем ўдару.

Са словаў чытачкі «Салідарнасці», на нейкі перыяд страсці аціхлі. Аднак затым наступіў працяг канфлікту, непасрэдным сведкам якога яна ўжо не была. Людзі, што стаялі ў чарзе распавялі, што дзяжурыўшы каля консульства супрацоўнік міліцыі быў вымушаны ўмяшацца і адвесці мужчын з чаргі.

Нагадаем, што Беларусь паводле колькасці шэнгенскіх віз на душу насельніцтва (80 віз на 1000 жыхароў) з'яўляецца сусветным лідарам. Аднак колькасць жадаючых атрымаць права на ўезд у Еўразвяз яшчэ большая. Многія беларусы імкнуцца за недарагімі пакупкі ў Польшчу і Літву.

Для большасці візу для рэгулярных паездак лягчэй за ўсё атрымаць у пасольстве Польшчы, якое выдае мэтавыя візы «за пакупкамі». Для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце консульства. Аднак праз вялікага попыт не ўсім гэта пад сілу. Візавыя пасярэднікі за садзейнічанне ў афармленні віз «на закупы» патрабуюць у сярэднім ад 150 да 250 еўра.

Улады Беларусі на прапанову ЕЗ пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму не рэагуюць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках