6 траўня 2024, панядзелак, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы ў Арцёмаўску не паддаліся на правакацыі

4
Вайскоўцы ў Арцёмаўску не паддаліся на правакацыі

Вайскоўцы вайсковай часткі паблізу Арцёмаўска не паддаліся на правакацыі грамадзянскіх асоб.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.

«26 красавіка а 22:30 да кантрольна-прапускнога пункта вайсковай часткі ВСУ каля Арцёмаўска (Данецкай вобласці), падышлі амаль 150 грамадзянскіх асоб без зброі. Яны заблакавалі выезд з часткі і запатрабавалі ад вайскоўцаў скласці зброю», - Гаворыцца ў паведамленні.

У ведамстве адзначылі, што пачуўшы выразную адмову, а 23:30 грамадзянскія асобы запалілі непадалёк вайсковай часткі аўтамабільныя шыны. «А 01:00, убачыўшы, што вайскоўцы не паддаюцца на правакацыі, грамадзянскія асобы разышліся. Пацярпелых сярод вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб няма», - Запэўнілі ў прэс-службе Мінабароны.

Нагадаем, раней кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што ноччу недалёка ад Славянска не было ніякага бою». У Арцёмаўску сабраліся і тоўпіліся ля вайсковых складоў. Але там сіл больш, таму вайскоўцы спакойныя», - паведаміў міністр.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках