6 траўня 2024, панядзелак, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры групы войскаў Расеі ля межаў Украіны прыведзены ў баявую гатоўнасць

58
Тры групы войскаў Расеі ля межаў Украіны прыведзены ў баявую гатоўнасць

Перамяшчэнне войскаў можа сведчыць аб падрыхтоўцы да ўварвання.

Ідэнтыфікуюцца тры магутныя групы расейскіх войскаў, якія прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць ля ўсходніх межаў Украіны і ў Крыме: «Поўнач», «Цэнтр» і «Поўдзень».

Пра гэта паведаміў былы першы намеснік начальніка Генштаба ВСУ, адмірал Ігар Кабаненка ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Паводле яго інфармацыі, рух войскаў сведчыць аб іх падрыхтоўцы да чагосьці.

«Гэта «нешта» бліжэйшым часам можа быць:

1. Працяг «арэляў» ля нашых межаў з правакацыйнай і мэтай застрашвання адначасова - пашырэнне зон нестабільнасці з ужываннем расейскага спецназа (дыверсантаў).

2. Уварванне пад выглядам правядзення «міратворчай аперацыі» з мэтай авалодання Днепрапятроўскам (галоўнае), Адэсай і Кіевам, акупацыя адпаведных тэрыторый Украіны», - адзначыў былы намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Украіны.

«Усё гэта будзе суправаджацца інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыяй, накіраванай на нашых вайскоўцаў і насельніцтва», - падкрэсліў Кабаненка.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках