6 траўня 2024, панядзелак, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луганск «зачысцілі» ад расейскіх сцягоў

4

Маладыя жыхары Луганску зафарбавалі графіці, зробленыя іх у горадзе пуцінскімі «гастралёрамі».

Пра гэта паведамляюць актывісты Еўрамайдана з суседняга Харкава на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Увечары, луганская моладзь выходзіць у горад для таго, каб ліквідаваць здрадлівыя графіці на вуліцах горада. Хлопцы не застаюцца абыякавымі да акупацыі Расеяй украінскіх тэрыторый і такім чынам дэманструюць сваю пазіцыю да палітыкі Пуціна», - пішуць яны.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны пастанавілі аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках