7 траўня 2024, aўторак, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Геймер з Кіева першым у свеце дайшоў да канца World of Warcraft

45
Геймер з Кіева першым у свеце дайшоў да канца World of Warcraft

32-гадовы Андрэй з Кіева выдаткаваў на гульню больш за 17 тысяч гадзін.

Яго герой - эльф Hiruko, дайшоў да 90-га ўзроўню, атрымаўшы 2057 гульнявых дасягненняў і забіўшы больш за 1,5 млн праціўнікаў.

Ён распавёў журналістам, што выдаткаваў на гульню больш за 17 тысяч гадзін, гэта значыць амаль 10 гадоў жыцця. Пры гэтым ён зусім не цікавіўся падзеямі ва Украіне і нічога не ведае, што адбывалася і адбываецца ў Кіеве, паведамляе РІА «Новости».

У сацыяльных сетках Андрэй прызнаўся, што гульня - гэта ўсё яго жыццё. Маючы вышэйшую адукацыю, малады чалавек нідзе не працуе. Некаторы прыбытак прыносіць дапамогу іншым гульцам. У падзяку за пройдзены квэст або паляпшэнне навыкаў персанажа, геймеры пералічваюць грошы на яго рахунак. Аб памеры заробку Андрэй замоўчвае.

Мара рэкардсмена з Кіева - дайсці да фіналу гульняў Starcraft 2 і Diablo 3. Таксама ён чакае з нецярпеннем выхаду ў снежні новай часткі World of Warcraft.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках