6 траўня 2024, панядзелак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцэйская «Ніва» пратараніла таксі ў Баранавічах

13

Аварыя здарылася на скрыжаванні вуліц Савецкай і Баранава сёння раніцай.

Аўтамабіль таксі не саступіў дарогу міліцэйскаму аўтамабілю са спецсігналамі, піша мясцовае выданне «Інтэкс-прэс».

Аб сутыкненні двух службовых аўтамабіляў на скрыжаванні вуліц Савецкай і Баранава паведаміў відавочца Віктар Андрашчук. З ягоных слоў, аўтамабіль таксі ехаў па вуліцы Савецкай у бок цэнтра на зялёнае святло, а міліцэйская машына рухалася з вуліцы Баранава ў бок вул. Чарнышэўскага на чырвонае святло з уключанымі спецсігналамі. На скрыжаванні адбылося сутыкненне аўтамабіляў.

Ад удару ў міліцэйскай машыне заклініла гукавы сігнал, які разам з сірэнай на працягу яшчэ некалькіх хвілін быў чутны ў навакольных раёнах.

Са слоў відавочцаў, кіроўцы таксі і ВАЗа моцна не пацярпелі. У таксі спрацавалі падушкі бяспекі, аднак пажылой пары, якая ехала ў ім спатрэбілася медыцынская дапамога. У аднаго з супрацоўнікаў міліцыі, які ехаў у аўтамабілі была рассечана галава. На месца здарэння прыбыла машына хуткай дапамогі. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках