6 траўня 2024, панядзелак, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзвычайнае здарэнне ў метро: цягнікі першай лініі стаялі 20 хвілін

28

Рух быў спынены праз падзенне жанчыны на рэйкі.

Аб надзвычайным здарэнні паведаміла ў сваім акаўнце ў «Твітэры» прэс-служба МНС.

Прычынай спынення стаў інцыдэнт на станцыі «Парк Чэлюскінцаў». Пад цягнік кінулася жанчына. Пазней стала вядома, што яна памерла.

Фото: Андрей Кабанов

Нягледзячы на тое, што па 100 маршруце пушчаныя дадатковыя аўтобусы, ля ўваходу ў цэнтральныя станцыі метро сабраліся натоўпы людзей.

Прыкладна праз 20 хвілін рух цягнікоў быў адноўлены. Аднак на станцыі метро «Парк Чэлюскінцаў» цягнікі не спыняюцца - там працуе следчая група.

Мінскае метро цалкам аднавіла сваю працу каля 18 гадзінаў. Як паведаміў БелТА прэс-сакратар КУП "Мінскі метрапалітэн" Андрэй Кузьмін , рух на першай лініі сталічнага метро, уключаючы пасадку-высадку пасажыраў на станцыі "Парк Чалюскінцаў", ажыццяўляецца ў штатным рэжыме.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках