6 траўня 2024, панядзелак, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар АБСЕ тэрмінова вылецеў у Кіеў

6
Генеральны сакратар АБСЕ тэрмінова вылецеў у Кіеў

Ва Украіну праз сітуацыю з захопам у закладнікі інспектараў АБСЕ едзе генеральны сакратар міжнароднай арганізацыі.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў «Твітэры» напісаў в.а. кіраўніка МЗС Украіны Андрэй Дзешчыца.

«Сітуацыя з вызваленнем назіральнікаў АБСЕ застаецца складанай. Вяртаюся ў Кіеў. Увечары ў Кіеў прылятае і Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер», - напісаў дыпламат.

Раней самаабвешчаны «мэр» Славянска Вячаслаў Панамароў заявіў, што хоча абмяняць «ваеннапалонных інспектараў» на затрыманых раней сепаратыстаў і свайго зніклага намесніка Ігара Перапечаенку, сувязь з якім перапынілася падчас вяртання з Масквы з перамоў. Месцазнаходжанне Перапечаенкі да гэтага часу невядомае.

Прадстаўнікі місіі АБСЕ былі затрыманыя 25 красавіка: на ўездзе ў Славянск з боку Краматорска невядомыя спынілі аўтобус з 13 пасажырамі. Сярод іх знаходзіліся 7 прадстаўнікоў АБСЕ, 5 прадстаўнікоў Узброеных Сіл Украіны і кіроўца транспартнага сродку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках