6 траўня 2024, панядзелак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя пагражалі падарваць Баскава, Лаліту і Сярдзючку

14
Невядомыя пагражалі падарваць Баскава, Лаліту і Сярдзючку

На кінастудыі «Масфільм» сёння шукалі бомбу.

Тэлефонны тэрарыст паабяцаў падарваць павільён, дзе здымаецца музычнае шоў «Суботні вечар», піша РІА «Новости».

Інфармацыя аб магчымым выбуховым прыстасаванні па адрасе вуліца Масфільмаўская, дом 1 паступіла ў паліцыю каля 16 гадзін. «На месца накіраваны сапёры і кінолагі з сабакамі. На самай вуліцы часткова перакрыты рух», - паведаміла крыніца ў паліцыі.

Паліцыянты аглядалі ўсе павільёны кінастудыі. Паводле інфармацыі LifeNews, эвакуявана ўжо больш за 150 чалавек.

Вядома, што тэлефонны тэрарыст тэлефанаваў двойчы. Падчас другога званка ён удакладніў, што бомба закладзеная ў павільёне, дзе здымаецца тэлешоў для тэлеканала «Расея».

Пасля маштабнай праверкі паліцыя Масквы дала справаздачу, што выбуховае прылады ў павільёнах кінастудыі не знойдзена.

«Суботні вечар» - канцэртная праграма, вядуць якую Мікалай Баскаў, Лаліта і Верка Сярдзючка. Сказана, што здымаецца праграма ў студыі на Шабалаўцы, а не на «Масфільме». У эфіры, як паведамляе сайт тэлеканала, «зоркі кіно і эстрады, палітыкі і спартоўцы ў нязмушанай атмасферы, седзячы за столікамі, распавядаюць байкі і спяваюць папулярныя песні».

Фота: serduchka-v.ru

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках