6 траўня 2024, панядзелак, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Абама ведае, дзе захоўвае свае грошы Пуцін

23
The New York Times: Абама ведае, дзе захоўвае свае грошы Пуцін

Ужо ў панядзелак адміністрацыя прэзідэнта ЗША Абамы можа абвясціць новыя санкцыі супраць Расеі.

Пра гэта ў The New York Times піша Пітэр Бэйкер. Ён адзначыў, што яны могуць быць накіраваныя супраць асабістых фінансістаў Пуціна, піша "Украінская праўда".

"Адміністрацыя Абамы пасылае сігнал, што яна здагадваецца, дзе лідар Расеі захоўвае свой здабытак і ў рэшце ён проста, ці ўскосна можа трапіць пад дзеянне санкцый", - піша аўтар.

На думку Бэйкера, санкцыі могуць закрануць кіраўніка Раснафты Ігара Сечына і кіраўніка Газпрома Аляксея Мілера.

"Некаторыя людзі ў адміністрацыі Абамы раней ужо выступалі за абнародаванне інфармацыі, якая ёсць у ЗША што да багацця Пуціна, каб паказаць расейцам яго сапраўдны твар. Зрэшты, гэтую прапанову сустракае супраціў у Белым доме", - піша Бэйкер.

Аўтар таксама адзначае, што асобныя заканадаўцы ў Кангрэсе вядуць размовы аб прыняцці законаў, якія б прымусілі ўрад ЗША апублікаваць прыблізную ацэнку багацця Пуціна.

Як вядома, у нядзелю прэзідэнт Барак Абама выказаўся за патрэбу Вашынгтону і Брусэлю "супольна ўводзіць санкцыі" ў дачыненні да Расеі.

Фота: Mikhail Klimentiev/Ria Novosti/Kremlin

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках