17 траўня 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Егіпецкі суд прыгаварыў да пакарання смерцю 683 «братоў-мусульман»

5
Егіпецкі суд прыгаварыў да пакарання смерцю 683 «братоў-мусульман»

Суд правінцыі Верхні Ніл вынес смяротныя прысуды прыхільнікам і кіраўнікам ісламісцкай асацыяцыі «Браты-мусульмане».

Пра гэта паведамляе «Укрінформ» са спасылкай на мясцовыя СМІ.

«Суд у Егіпце прысудзіў 683 членаў і прыхільнікаў руху «Браты-мусульмане», у тым ліку яго лідара Махамеда Бадзі, да пакарання смерцю», – адзначаецца ў паведамленні. Асуджаныя прызнаныя вінаватымі ў справе аб нападзе на паліцэйскі ўчастак у мінулым годзе.

Пры гэтым суд перагледзеў 492 з 529 смяротных прысудаў, вынесеных прыхільнікам зрынутага прэзідэнта краіны, аднаго з кіраўнікоў «Братоў-мусульман» Махамеда Мурсі ў сакавіку гэтага года, замяніўшы смяротнае пакаранне на пажыццёвае зняволенне.

Пасля звяржэння Мурсі ў ліпені мінулага года новыя ўлады Егіпта сталі пераследаваць «братоў» і іншых прыхільнікаў былога прэзідэнта, у выніку чаго сотні актывістаў былі забітыя, а тысячы – арыштаваныя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках