19 сакавiка 2024, aўторак, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам забараніў прафзвязам адзначаць 1 траўня

9
Менгарвыканкам забараніў прафзвязам адзначаць 1 траўня

Беларускаму кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў (БКДП) забаранілі правесці мітынг у Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня БКДП Аляксандр Ярашук.

Паводле ягоных слоў, у афіцыйным адказе сталічных уладаў, які прафзвязнае кіраўніцтва атрымала 28 красавіка, гаворыцца, што ў гэты дзень на сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы Народаў «будуць праводзіцца масавыя народныя гулянні з канцэртнай праграмай».

Са слоў Ярашука, адказ быў «цалкам чаканы», сапраўды гэтак жа, «як і цалкам чаканым было тлумачэнне».

«У страха вочы настолькі вялікія, што ўлады адкрыта асцерагаюцца якой-небудзь масавай акцыі з боку незалежных прафзвязаў, - падкрэсліў Ярашук. - Адзіная выснова з усяго гэтага: калі асцерагаюцца, значыць, справы ў іх вельмі кепскія, сацыяльна-эканамічнае становішча складанае. Іх матывы таксама, думаю, звязаны з чэмпіянатам свету ў хакеі ў Менску».

Беларускія ўлады, сказаў лідар БКДП, верагодна, баяцца, што нават гіпатэтычная масавая акцыя з боку незалежных прафзвязаў можа паслужыць спускавым кручком для хваляванняў сярод працоўных.

«Няхай гэта застаецца на сумленні саміх уладаў. Яны цяпер у такім стане, што палохаюцца ўласнага ценю, не кажучы ўжо аб арганізаваным мерапрыемстве з боку рабочых, прадстаўнікоў арганізацый незалежных прафзвязаў», - падсумаваў Ярашук.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках