19 траўня 2024, Нядзеля, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ў дзеянні: S&P знізіла рэйтынгі найбуйнейшых кампаній Расеі

17
Санкцыі ў дзеянні: S&P знізіла рэйтынгі найбуйнейшых кампаній Расеі

Прагноз па большасці рэйтынгаў - «негатыўны».

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's знізіла рэйтынгі Масквы, Санкт-Пецярбурга і шэрагу буйных расейскіх кампаній. У ліку арганізацый, у дачыненні да якіх распачатыя рэйтынгавыя дзеянні, - «Газпрам», «Раснафта», «Транснафта» і РЖД, паведамляе РБК.

Так, доўгатэрміновыя рэйтынгі Масквы і Санкт-Пецярбурга ў замежнай і нацыянальнай валютах зніжаныя з узроўню BBB да BBB-. Да такой жа пазіцыі паніжаныя рэйтынгі «Газпрама», «Раснафты» і «Транснафты». Прагноз па большасці рэйтынгаў - «негатыўны».

25 красавіка S&P панізіла суверэнны рэйтынг Расеі ў замежнай валюце да ўзроўню на адзін вышэй «смеццевай» (спекулятыўнай) катэгорыі - з BBB да BBB-, прагноз па рэйтынгу - «негатыўны». Рэйтынгавыя дзеянні адлюстроўваюць асцярогі аналітыкаў адносна працягу фінансавых адтокаў з Расеі. «Значны адток капіталу ў I квартале 2014г. павялічыў рызыку прыкметнага пагаршэння знешняга фінансавання ў выніку прыкметнага скарачэння прамых замежных і партфельных інвестыцый», - адзначылі аналітыкі.

Зніжэнне рэйтынгаў прагучала пасля пасля таго, як ЗША апублікавалі новы спіс асоб, у дачыненні да якіх уведзеныя візавыя і эканамічныя санкцыі. Сярод фігурантаў спісу - кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках