26 красавiка 2024, Пятніца, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

9 траўня ў Менску пройдзе рускі марш?

260
9 траўня ў Менску пройдзе рускі марш?

Заўзятары зборнай Расеі хочуць прайсці па Менску арганізаванай калонай.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Клуба заўзятараў Russia Unites Эдуард Латыпаў, перадае БалтИнфо.

78-ы чэмпіянат свету па хакеі стартуе ў Менску 9 траўня. Заўзятары зборнай Расеі не збіраюцца ігнараваць памятную дату. Як паведаміў прэзідэнт Клуба заўзятараў Russia Unites Эдуард Латыпаў, у гэты дзень па вуліцах Менска заўзятары пройдуць арганізаванай калонай і возьмуць удзел у запланаваных мясцовымі ўладамі мерапрыемствах.

«Адкрыццё чэмпіянату свету ў гэтым годзе трапляе на 9 траўня. Традыцыйна мы робім мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Як раз 9 траўня плануем арганізаваць калону расейскіх заўзятараў і паўдзельнічаць у мерапрыемствах у Менску, - паведаміў Латыпаў. - Зараз вядзем перамовы з гэтай нагоды з амбасадай РФ у Беларусі, і з Менгарвыканкамам, які займаецца арганізацыяй чэмпіянату свету».

Пра тое, у якім фармаце пройдзе святкаванне Дня Перамогі і пра месца збору заўзятараў Латыпаў абяцае паведаміць пазней.

Напісаць каментар 260

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках