19 траўня 2024, Нядзеля, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі захапілі абладміністрацыю ў Луганску

99

Будынак узялі штурмам сёння днём.

У абласной адміністрацыі выламаныя дзверы, людзі з малаткамі б'юць вокны. У многіх твары схаваныя, у руках палкі і арматура. Таксама ў руках у мітынгоўцаў расейскі трыкалор, піша «Корреспондент».

Міліцыі не відаць. Памагатыя тэрарыстаў скандуюць «рэферэндум», «Расея».

Яны занялі першы паверх. Каля будынка аблсавета знаходзіцца натоўп людзей, некаторыя з іх у масках.

Штурм пачаўся прыкладна ў 15:00 па мясцовым часе. Прарасейскія хуліганы спрабавалі адкрыць заблакаваныя дзверы будынка. Па словах журналіста, які вёў прамую трансляцыю, памагатыя тэрарыстаў збіраліся 10 хвілін чакаць супрацоўнікаў міліцыі, каб зачытаць ім свае патрабаванні. Аднак затым яны перадумалі і выбілі дзверы.

Па некаторых дадзеных у будынку былі супрацоўнікі міліцыі, аднак яны не выходзілі, па іншых дадзеных, міліцыя ўжо пакінула будынак праз чорны ход. Работнікаў АДА ў будынку няма, яны былі эвакуяваныя задоўга да захопу.

Адзін з захопнікаў залез на дах, усталяваў сцяг РФ на флагштоку і скінуў сцяг Украіны. На вуліцы перад будынкам знаходзіцца некалькі тысяч чалавек.

REUTERS/Vasily Fedosenko
Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках