16 траўня 2024, Чацвер, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка папрасіў пачакаць з Еўразійскім саюзам

116
Лукашэнка папрасіў пачакаць з Еўразійскім саюзам

Дыктатар заявіў, што фармаванне Еўразійскага эканамічнага саюза варта адкласці, калі партнёры не гатовыя да рэалізацыі ўсіх дамоўленасцей.

"Падыходы, якія з'яўляюцца на перамовах, выклікаюць шмат пытанняў. Наватарскія прапановы ў тэрмінах рэалізацыі дамоўленасцей праз 10 гадоў, да 2025 года, прынамсі, гучаць дзіўна, - заявіў Лукашэнка ў аўторак у Менску на пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады ў вузкім складзе. - Калі мы не гатовыя зрабіць гэтыя захады цяпер, то гэта трэба прызнаць".

Беларускі правадыр адзначыў, што цяпер выказваюцца асцярогі аб магчымых складанасцях бюджэтнага і фінансава-эканамічнага характару пры рэалізацыі дамоўленасцяў у поўнай ступені, піша "Інтэрфакс".

"Ці не нам гэтага разумець? Але мне здаецца, тады і гаварыць аб Еўразійскім эканамічным саюзе трэба гадоў праз дзесяць, калі мы сёння не гатовыя", - падкрэсліў ён.

Дыктатар канстатаваў, што да планаванага падпісання дамовы аб стварэнні ЕАЭС "засталося зусім мала часу". У гэтай сувязі Лукашэнка задаў пытанне: "З чым мы прыйшлі да гэтай падзеі?". Паводле ягоных слоў, "сфармавалася кола пытанняў, у якіх думкі разыходзяцца, і іх пералік насцярожвае". "Нам прапануюць пакінуць неразвязанымі праблемы, якія трэба было развязваць на папярэднім этапе", - канстатаваў правадыр.

Так, на ягоную думку, паміж трыма краінамі не павінна быць абмежаванняў у руху тавараў. "Доўгае захаванне ўсялякіх формаў абмежавання ў руху тавараў, у тым ліку энэрганосьбітаў, стварае непажаданы прэцэдэнт", - адзначыў Лукашэнка. Акрамя таго, прадоўжыў ён, ёсць не разгледжаныя пытанні што да перавозак грузаў аўтатранспартам у/з трэціх краін.

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках