19 траўня 2024, Нядзеля, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будынак міліцыі ў Луганску абстрэльваюць з аўтаматаў

11
Будынак міліцыі ў Луганску абстрэльваюць з аўтаматаў

Захопнікі будынка прымусілі напісаць рапарт аб звальненні начальніка УМУС Уладзіміра Гуслаўскага.

Ваяўнікі пачалі штурмаваць з ужываннем святлогукавых гранат і стралковай зброі будынак Луганскай абласной управы МУС Украіны, паведамляе «Корреспондент». Блізу паўтысячы названых асоб падышлі да будынка МУС з патрабаваннем адправіць у адстаўку начальніка УМУС Уладзіміра Гуслаўскага. Яны накіравалі ў будынак ініцыятыўную групу для перамоў.

Крыху пазней некалькі чалавек выйшлі і паведамілі, што Гуслаўскі пагадзіўся напісаць рапарт аб звальненні. Аднак натоўп далей стаяў перад будынкам.

Праз пэўны час нехта з натоўпу кінуў гранату ў бок будынку МУС, у адказ з будынка МУС таксама паляцелі святлогукавыя гранаты.

Пасля гэтага да будынка прыбылі блізу 20 невядомых асобаў, узброеных аўтаматычнай зброяй. Яны распачалі агонь у паветра, аднак некаторыя страляюць па вокнах будынка МУС.

Нагадаем, раней былі захопленыя будынкі Луганскай аблдзяржадміністрацыі і пракуратуры.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках