26 красавiка 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турысты Пуціна» рыхтуюць правакацыі ў Данецкай вобласці

15
«Турысты Пуціна» рыхтуюць правакацыі ў Данецкай вобласці

Дзяржаўная памежная служба Украіны папярэджвае пра новыя планы сепаратыстаў.

Ведамства валодае інфармацыяй адносна таго, што 4-5 красавіка ў Новаазоўскім раёне Данецкай вобласці запланаваныя масавыя акцыі пратэсту, накіраваныя на далейшую дэстабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне шляхам штучнага стварэння перашкод у руху праз дзяржаўную мяжу Украіны.

Паводле паведамлення, Дзяржпамежслужба звяртаецца да ўдзельнікаў і арганізатараў дадзеных мерапрыемстваў з просьбай устрымацца ад удзелу ў незаконных акцыях і нагадвае, што, згодна з арт. 341 Крымінальнага кодэкса Украіны, дзеянні адносна перашкоды нармальнай працы прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый караюцца арыштам на тэрмін да 6 месяцаў або абмежаваннем або пазбаўленнем волі тэрмінам на 3 гады, а ўплыў у любой форме на работніка праваахоўнага органа з мэтай перашкодзіць выкананню ім службовых абавязкаў, у адпаведнасці з арт. 343 КК, караецца штрафам да ста мінімумаў даходаў грамадзян або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам на тэрмін да 3 месяцаў.

Акрамя гэтага ў паведамленні падкрэсліваецца, што ў выпадку арганізацыі незаконных мерапрыемстваў на дзяржаўнай мяжы Украіны Дзяржпамежслужба сумесна з прадстаўнікамі праваахоўных органаў вымушаная будзе прымяніць вычарпальныя меры па лакалізацыі акцый і забеспячэнню нармальнага функцыянавання пунктаў пропуску і іншых падраздзяленняў.

Нагадаем, па дадзеных МУС Украіны, у сепаратысцкіх мітынгах ва ўсходніх рэгіёнах краіны бярэ ўдзел вялікая колькасць добраахвотнікаў з Белгарада, Растова-на-Доне, Варонежа і іншых прымежных расейскіх гарадоў, а таксама крымінальныя элементы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках