2 траўня 2024, Чацвер, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч і Мясніковіч адмовіліся сустрэцца з ІП

18
Пракаповіч і Мясніковіч адмовіліся сустрэцца з ІП

7 красавіка ў Менску пройдзе форум прадпрымальнікаў.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў старшыня Савета РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

«Форум пачнецца 7 красавіка ў 12:00 у вялікай зале ўрадавага будынка на вуліцы Мяснікова 39. Зала разлічаная на 438 месцаў. Малаверагодна, што там будуць прадстаўнікі ўлады. Міністэрства па падатках і зборах сказала, што яго прадстаўнікі не могуць прыйсці, а Мясніковіч і Пракаповіч тым больш. З Дзяржстандартам, Дэпартаментам прадпрымальніцтва і Мінгандлем пакуль невядома», - адзначыў ён.

Старшыня «Перспектывы» дадаў, што на мерапрыемстве будзе абмяркоўвацца праект указа аб працы індывідуальных прадпрымальнікаў з 1 ліпеня 2014 года, які Лукашэнка распарадзіўся распрацаваць і ўкараніць.

«Галоўныя праблемы - гэта сертыфікаты і суправаджальныя дакументы. На форуме будуць прадпрымальнікі з рэгіёнаў і Менска, якія будуць выказвацца, задавальняе іх гэта ці не. Але зразумела, што большасць ІП Беларусі супраць гэтых новаўвядзенняў», - падкрэсліў Анатоль Шумчанка.

Нагадаем, індывідуальныя прадпрымальнікі крытыкуюць праект указа «Аб некаторых пытаннях рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі». У прыватнасці, яны просяць не ўводзіць норму аб абавязковых суправаджальных дакументах для ІП, лічачы на сёння яе невыканальным патрабаваннем.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках