5 траўня 2024, Нядзеля, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША заклікалі Еўропу знізіць спажыванне расейскага газу

9
ЗША заклікалі Еўропу знізіць спажыванне расейскага газу

Еўрапейскія краіны не павінны залежаць ад РФ у пастаўках большай часткі энергіі.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заклікаў у аўторак, 29 красавіка, краіны Еўропы знізіць спажыванне газу з Расеі.

"Мы можам забяспечыць вялікую энергетычную бяспеку, калі дапаможам дыверсіфікаваць энергарэсурсы, даступныя еўрапейскім рынкам", - сказаў Кэры, выступаючы ў Вашынгтоне.

"Мы ўсе разам павінны зрабіць больш, каб дамагчыся, каб еўрапейскія краіны не залежалі ад Расеі ў пастаўках большай часткі энергіі", - дадаў дзяржсакратар ЗША.

Нагадаем, ЗША і Еўразвяз у адказ на далучэнне Крыма да Расеі ўвялі эканамічныя санкцыі.

ЗША заявілі, што гатовыя ў перспектыве пастаўляць у ЕЗ аб'ёмы газу, аналагічныя тым, што ЕЗ купляе ў Расеі. Пакуль што ЗША не пачалі экспарт энергарэсурсаў са сваёй тэрыторыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках