5 траўня 2024, Нядзеля, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка Дзярждумы РФ Нарышкіна не пусцілі ў Балгарыю

19

МЗС Балгарыі пацвердзіў забарону на ўезд на тэрыторыю краіны спікера Дзярждумы Расеі Сяргея Нарышкіна.

Пра гэта паведамляе прэс-служба дыпламатычнага ведамства, а таксама сам кіраўнік Дзярждумы ў сваім твітэры.

У заяве МЗС гаворыцца, што Сяргей Нарышкін не зможа ажыццявіць планавы візіт у Балгарыю, прызначаны на 6-8 траўня. Прычынай забароны на ўезд з'яўляюцца абмежавальныя меры ЕЗ у дачыненні да расейскага палітыка. Нарышкіну забаронена знаходзіцца на тэрыторыі краін ЕЗ да 17 верасня з магчымасцю падаўжэння дадзенага тэрміну.

Таксама МЗС Балгарыі паведаміў, што ўсе фінансавыя сродкі палітыка на тэрыторыі краіны замарожаныя ў адпаведнасці з абмежаваннямі ў дачыненні да дзеянняў, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

21 сакавіка ЕЗ унёс Сяргея Нарышкіна ў спіс расейскіх чыноўнікаў і палітычных дзеячаў, якім забаранілі ўезд і замарозілі актывы ў краінах Еўразвяза.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках