5 траўня 2024, Нядзеля, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць загінулых на складзе ў Забайкаллі расце (Відэа)

12

Па апошніх дадзеных, не менш за 10 чалавек загінулі і 11 атрымалі траўмы ў выніку выбухаў боепрыпасаў на ваенным складзе ў Карымскім раёне Забайкальскага краю.

Пра гэта паведамляе прэс-служба краявога ўрада. Пры гэтым крыніца РІА "Новости" паведаміла, што ахвяраў ужо 11.

"Чатыры целы загінулых вынятыя, шэсць знаходзяцца ў небяспечнай зоне", - распавялі ў прэс-службе. Раней у Мінабароны Расеі паведамлялі пра шэсць зніклых без вестак - двух вайскоўцаў і чатырох грамадзянскіх асоб.

Сярод загінулых - двое вайскоўцаў і восем мясцовых жыхароў, паведаміў ІТАР-ТАСС кіраўнік рэгіянальнага дэпартамента грамадзянскай абароны і пажарнай бяспекі Фёдар Кургузкін. Ён адзначыў, што ў ліку загінулых камандзір вайсковай часткі ў вёсцы Вялікая Тура, дзе і адбылася трагедыя. Сярод ахвяраў здарэння таксама чатыры жанчыны.

У прэс-службе краявога ўрада адзначылі, што ў пацярпелых зафіксаваныя апёкі і траўмы. Чатыры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане. Астатнія пацярпелыя пасля аказання першай медыцынскай дапамогі адпушчаныя.

Па факце выбухаў і пажару распачатыя крымінальныя справы.

Да гэтага часу завершаная эвакуацыя жыхароў вёсак Вялікая Тура, Кадахта і Саланцова, размешчаных паблізу з ваеннымі складамі, гаворыцца ў паведамленні краявога ўрада. Людзі размешчаныя ў пасёлках Дарасун, Карымская, Агінскае і Макавеева. Усяго эвакуявана больш за дзве тысячы чалавек, у тым ліку 700 дзяцей.

Як паведамлялася, у аўторак з-за пераходу ляснога пажару на вайсковым складзе боепрыпасаў паблізу населеных пунктаў Вялікая Тура і Кадахта адбыўся пажар. У агульнай сукупнасці адбыліся 20 выбухаў боепрыпасаў. На складзе захоўваюцца траціл, супрацьтанкавыя і супрацьпяхотныя міны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках