5 траўня 2024, Нядзеля, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Расея ажыццяўляе завуаляваную акупацыю

8
МЗС Украіны: Расея ажыццяўляе завуаляваную акупацыю

В.а. міністра ў чарговы раз адзначыў, што навядзенне парадку ва ўсходніх рэгіёнах краіны - гэта пытанне самой Украіны.

В.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца лічыць, што Расея ажыццяўляе ў дачыненні да ўсходніх рэгіёнаў "завуаляваную акупацыю", паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

"Тое, што адбываецца ва ўсходняй Украіне - гэта вельмі завуаляваная форма акупацыі. Расейскія спецпадраздзяленні дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, захопліваюць будынкі, пры гэтым гэта падаецца, як правядзенне пратэстных выступленняў нібыта грамадзян Украіны", - сказаў ён.

Ён назваў правакацыяй заявы прадстаўнікоў РФ аб магчымым увядзенні "міратворцаў" ва Украіну.

"Мы расцэньваем іх як правакацыі. Бо такое рашэнне прымаецца расейскім бокам у аднабаковым парадку і гэта адзін са сцэнароў, які расейскі бок неаднаразова рэалізоўваў для таго, каб потым мець апраўданне для ажыццяўлення агрэсіі", - падкрэсліў в.а. міністра.

У цэлым аналізуючы тэму магчымай міратворчай місіі на тэрыторыі Украіны, Дзешчыца паведаміў, што пакуль Кіеў гэтае пытанне не ставіць.

"Мы не ініцыюем, паколькі ўвядзенне міратворцаў ААН можа быць толькі пасля завяршэння ваеннага канфлікту, а не ў перыяд, калі ён працягваецца. Таму пытанне аб магчымым увядзенні міратворцаў падымаць у ААН няма сэнсу", - падкрэсліў ён.

В.а. міністра ў чарговы раз адзначыў, што навядзенне парадку ва ўсходніх рэгіёнах краіны - гэта пытанне самой Украіны.

Як вядома, раней пастаянны прадстаўнік РФ у ААН Віталь Чуркін заявіў, што Расея можа ўвесці міратворцаў ва Украіну ў выпадку неабходнасці. Паводле яго слоў, у расейскага боку ёсць для гэтага ўсе міжнародна-прававыя падставы, а таксама адпаведнае рашэнне Савета Федэрацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках