5 траўня 2024, Нядзеля, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Краўчук: Наступ павінен быць пастаянным і па двух франтах

10
Леанід Краўчук: Наступ павінен быць пастаянным і па двух франтах

Галоўнай задачай барацьбы з тэрарыстамі на Данбасе з'яўляецца аддзяленне мірных жыхароў ад прадстаўнікоў расейскіх спецслужбаў.

Пра гэта Gordonua.com заявіў першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук.

"На Данбасе зліліся ў адно цэлае расейскія спецпадраздзяленні, шпіёны, кіраўнікі антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе і мясцовыя сілы. Мясцовыя сілы, у сваю чаргу, уяўляюць дэкласаваныя элементы (людзі з не вельмі высокай рэпутацыяй) і ашуканыя расейскай прапагандай, якая не спыняецца ні перад чым. Паспрабуй іх адрозніць такім спосабам, каб вылучыць прышэльцаў і іх ліквідаваць. Гэта вельмі цяжка, таму пры вельмі актыўных дзеяннях могуць быць ахвяры сярод мірнага насельніцтва", - адзначыў Краўчук.

"Тут патрэбная вельмі ювелірная і дасведчаная ўкраінская разведка, падрыхтаваныя спецпадраздзяленні. На жаль, такога вопыту ва Украіне цяпер няма. Таму трэба паралельна праводзіць дзве аперацыі: адна аперацыя па ліквідацыі тэрарыстаў, а другая па растлумачэнню нашых дзеянняў насельніцтву пра тое, якія канстытуцыйныя правы мы ім забяспечым. Такім чынам, мы ізалюем асноўнае насельніцтва, якое хоча мірнага жыцця ў адзінай Украіне ад дэкласаваных прарасейскіх і расейскіх элементаў. Наступленне павінна быць пастаянным па гэтых двух франтах", - заявіў экс-прэзідэнт.

Гаворачы пра тое, чаму Украіна працягвае саступаць Расеі ў інфармацыйнай вайне, першы прэзідэнт адзначыў, што для дасягнення поспеху на гэтым фронце трэба цалкам перагледзець кадравую палітыку.

"На жаль, Украіна працягвае прайграваць у інфармацыйнай вайне. Усе фільмы і серыялы ў нас толькі з Расеі. Героі там расейскія, нашых там няма. Мы шмат гаворым пра гэта, але для таго, каб пачаць перамагаць, нам трэба замяніць тысячы людзей - замяніць многіх людзей у спецслужбах, дзе шмат здраднікаў за грошы. У СМІ і сярод журналістаў у нас вельмі шмат непрафесійных людзей і тых, хто выконваюць заданні гаспадароў, якія незразумела каму служаць. Трэба пабудаваць сістэму з яснымі мэтамі і сістэмным кантролем народа. Толькі тады можна перамагчы", - перакананы Леанід Краўчук.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках